АСАЦЫЯЦЫЯ
БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ
ЗА МЯЖОЙ
Мэты ABBA
Аб'яднаць
Пасля падзеяў жніўня 2020 года беларуская дыяспара па ўсім свеце аб'ядналася. Наступны крок - аб'яднаць не толькі людзей, але і бізнесы.
Пазнаёміць
бізнесменаў адзін з адным, каб бізнесы размаўлялі, дзяліліся ведамі, дапамагалі адзін аднаму і працавалі над агульнымі праектамі.
Дапамагчы
з адаптацыяй да мясцовых умоў вядзення бізнесу (юрыдычныя, бухгалтарскія, кадравыя пытанні) і з доступам да крэдытавання.
Развіць
бізнес-навыкі прадпрымальнікаў, каб яны прынеслі ў дэмакратычную Беларусь сусветныя практыкі кіравання і вядзення бізнесу.
НАШАя МІСІЯ:
ГАНАРЫМСЯ БЫЦЬ БЕЛАРУСКІМ БІЗНЕСАМ
Развіваем этычны беларускі бізнес
для падтрымання дэмакратычнай Беларусі
НАШыя каштоўнасці
ЭТЫЧНАСЦЬ І СУМЛЕННАСЦЬ
ПРАЗРЫСТАСЦЬ
СВАБОДНАЕ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА
ДАБРАБЫТ
ДЭМАКРАТЫЯ
кірункі нашай дзейнасці
Лобі
Лабіяванне, адвакатаванне, прадстаўніцтва і абарона правоў ды інтарэсаў беларускага бізнесу ў існай геапалітычнай сітуацыі.
Дзейнасць Асацыяцыі непасрэдна падтрымліваюць Нацыянальны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, Еўракамісія, улады і пазаўрадавыя арганізацыі Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Нямеччыны і ЗША.
Экспертнасць
Аказанне экспертных кансультацый, забеспячэнне прававой падтрымкі ў асаблівасцях вядзення бізнесу, семінары, вэбінары, адукацыйныя праграмы.
Фінансы
Садзейнічанне ў прыцягненні фінансавання для бізнесу, стартапаў і бізнес-ідэй (інвестыцыі, гранты, пазыкі, аблягчэнне крэдытавання шляхам стварэння механізма гарантыйнага фонду, прэміі ў конкурсах бізнес-праектаў ды іншае).
Нэтворкінг
Магчымасць набыцця міжнародных кантактаў, пошуку партнёраў, ментараў, суінвестараў, бізнес-праектаў і фінансавання, абмен досведам у бізнес-кам'юніці, сярод прадстаўнікоў бізнесу, якія маюць агульныя каштоўнасці і прайшлі акрэдытацыю ў АВВА.
Інтэграцыя
Стварэнне/выбар бізнес-сэрвісаў або партнёраў, узычэнне доступу сябрам АВВА да партнёрскіх бонусных праграм, якія спрыяюць развіццю бізнесу і мінімізацыі выдаткаў, магчымасць прасоўвання бізнесу праз медыярэсурсы.
Нашыя падзеі
мы ў смі
"Гэты працэс не спыняецца". Як рэлакейт беларускага бізнесу ўплывае на Беларусь і суседнія краіны. Каментуе віцэ-прэзідэнт АВВА Серж Наўродскі
«У Польшчы толькі два банкі адносна лёгка адкрываюць рахункі для беларусаў». З чым дэмсілы вярнуліся з эканамічнага форуму ў Давосе
Далучайцеся да беларускай бізнес-супольнасці за мяжой, каб мець доступ да нашых праграм і падзей
Праўленне ABBA
КАМАНДА ABBA
Нашыя дарадцы
Ганна Маціеўская
Бізнес-юрыстка ў WKB Wierciński, Kwieciński, Baehr sp.j.
Павел Лібер
Сузаснавальнік платформы “Голас”
Міхаіл Залеўскі
Сузаснавальнік Free SPOrT, дарадца АВВА па спартыўным менеджменце і прадпрымальніцтве
Цвай Со
Заснавальнік Spheron Architects, дарадца АВВА па архітэктуры і мастацтву
Яраслаў Кот
Заснавальнік BelGameDev, былы рэгіянальны каардынатар па Усходняй Еўропе і Азіі Міжнароднай асацыяцыі распрацоўшчыкаў гульняў
Яўген Магда
Украінскі палітолаг, гісторык і журналіст, дарадца АВВА па стратэгічных камунікацыях