
Місія ABBA - дапамагаць: абараняць, развіваць, умацоўваць і пашыраць беларускі бізнес.
Прававая і адміністрацыйная падтрымка
+
Кансультацыі і экспертная падтрымка
+
Фінансавая падтрымка бізнесу
+
Удзел у міжнародных бізнес-падзеях
+
Адукацыя і развіццё
+
Нэтворкінг
+
Сацыяльныя і культурніцкія праекты
+
Падтрымка жанчын у бізнесе
+
Дапамога ў пераездзе бізнесу
+
ABBA была афіцыйна створаная ў верасні 2021 года ў Варшаве (Польшча). Першапачаткова АВВА была зарэгістраваная ў арганізацыйна-прававой форме фонду, каб аператыўна рэагаваць на выклікі, з якімі сутыкнуўся беларускі бізнес і падтрымаць кампаніі, якія пераехалі за мяжу. У траўні 2022 года мы пашырылі функцыі нашай арганізацыі, зарэгістраваўшы яе ў форме асацыяцыі, сябрамі якой паводле польскага заканадаўства могуць быць толькі юрыдычныя асобы – гаспадарчыя суб'екты. Сёння АВВА адзіная міжнародная нацыянальна арыентаваная асацыяцыя бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ў cвеце. ABBA ўяўляе сабою калектыўны голас сумленнага і этычнага беларускага бізнесу за мяжой.
АВВА падтрымлівае і развівае беларускі бізнес ва ўмовах новых выклікаў і перашкод. Асацыяцыя дапамагае пераадольваць адміністрацыйныя і юрыдычныя бар'еры, каб гарантаваць стабільныя ўмовы для працы і росту. Мы актыўна абараняем інтарэсы нашых сябраў у Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі і ЗША, выяўляючы і вырашаючы праблемы ў гэтых краінах. Для шматлікіх сумленных беларускіх бізнесоўцаў падтрымка ABBA становіцца вырашальнай для існавання іх кампаній у ЕЗ.
ФОНД
ФОНД "АСАЦЫЯЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА БІЗНЕСУ ЗА МЯЖОЙ" (Fundacja ASSOCIATION OF BELARUSIAN BUSINESS ABROAD)
Варшава, Польшча
АБ'ЯДНАННЕ ПРАЦАДАЎЦАЎ
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (Związek Białoruskiego biznesu za granicą)
Варшава, Польшча
Фонд беларускага бізнесу за мяжой (Foundation of Belarusian Business Abroad)
Санівэйл, Каліфорнія, ЗША

Polskie Radio
28.09.2024, 07:00
Zerkalo
21.09.2024, 16:13
Belsat
21.09.2024, 09:11
Racyja
15.08.2024, 19:43
Яшчэ артыкулы




















