Далучайцеся да нас у якасці сябра ўжо сёння, каб атрымаць доступ да эксклюзіўных магчымасцяў!
*Аплачваецца пасля правядзення акрэдытацыі
1 удзельнік кампаніі / ІП – беларус: 85 €
2 удзельнікі кампаніі – беларусы: 125 €
3 удзельнікі кампаніі – беларусы: 165 €
Больш за 5 удзельнікаў кампаніі – беларусы: 255 €
1
1.1. Прадстаўнік арганізацыі-кандыдата на сябраства ў ABBA (Кандыдат) запаўняе і падае анкету з базавай інфармацыяй пра Кандыдата для пачатку працэсу акрэдытацыі.
1.2. Прадстаўнік удзельнічае ў азнаямленчай офлайн- або онлайн-сустрэчы, каб мы даведаліся больш пра матывацыю Кандыдата, яго патрэбы і чаканні ад сяброўства ў Асацыяцыі, спецыфіку бізнесу, пацвердзілі ідэнтыфікацыю.
2
Праверка інфармацыі пра Кандыдата
2.1. Супрацоўнік ABBA правярае інфармацыю на прадмет дакладнасці і адпаведнасці патрабаванням Кодэксу. У сукупнасці правяраюцца звесткі, зазначаныя ў анкеце і расказаныя прадстаўніком Кандыдата на сустрэчы.
2.2. Збіраюцца і ацэньваюцца звесткі пра кампанію (Кандыдата), заснавальнікаў, бенефіцыяраў і афіляваных асоб з афіцыйных гандлёвых рэестраў, спецыялізаваных кансалідаваных баз дадзеных, публічных профіляў у сацыяльных сетках і інтэрнэт-старонак кампаніі, СМІ; выпісаў баз дадзеных, атрыманых ад партнёраў Асацыяцыі.
2.3. Са згоды Кандыдата, мы запытваем водгукі ў сяброў Асацыяцыі або кампаній з галіны бізнесу Кандыдата.
Усе звесткі аналізуюцца ў сукупнасці. Калі ўзнікаюць супярэчнасці, то мы просім Кандыдата падаць дадатковыя дакументы.
3
Прыняцце рашэння па выніках акрэдытацыі
3.1. Вынікі акрэдытацыі перадаюцца праўленню Асацыяцыі (абіранаму калегіяльнаму органу Асацыяцыі). Праўленне выносіць пастанову а) аб прыняцці Кандыдата ў сябры асацыяцыі або б) аб адмове ў прыняцці ў сябры Асацыяцыі.
3.2. Супрацоўнік ABBA паведамляе Кандыдату рашэнне Праўлення.
У выпадку адмоўнага рашэння, Кандыдат мае права абскардзіць пастанову праўлення праз Назіральную раду Асацыяцыі.
4
Маніторынг (у часе сяброўства ў ABBA)
Каб выключыць злоўжыванне даверам, супрацоўнікі ABBA правяраюць звесткі аб сябрах ABBA:
1) у межах перыядычнага маніторынгу,
2) пасля атрымання інфармацыі пра змены ў асноўных звестках аб кампаніі (напрыклад, у выпадку змены складу ўдзельнікаў, рэарганізацыі),
3) пасля атрымання інфармацыі аб парушэнні сябрам заяўленых каштоўнасцяў.
Прадугледжаны механізм і падставы для выключэння кампаніі са складу сяброў Асацыяцыі.
Больш падрабязна пра акрэдытацыю можна даведацца ў артыкуле.