Відэарэпартажы
Цырымонія ўзнагароджання III Free Belarus Business Award
20 верасня 2024 года ў Варшаве адбылася цырымонія ўзнагароджання конкурсу беларускіх бізнесаў за мяжой III Free Belarus Business Award. На ўрачыстым вечары былі адзначаны лепшыя прадстаўнікі бізнесу ў намінацыях: Eco Business і Business Lady. У катэгорыі Eco Business пераможцам стала кампанія GlaBus, якая займаецца распрацоўкай экалагічна чыстых тэхналогій і матэрыялаў для дарожнага будаўніцтва. У намінацыі Business Lady узнагароду атрымала кампанія SHESAIDLYN, якая спецыялізуецца на вытворчасці натуральнай касметыкі для цела на аснове алеяў і парфумаваных аддушак.
VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе
VII Беларускі бізнес-форум у Еўропе, які прайшоў 20 верасня 2024 года ў Варшаве, стаў днём новых ідэй, карысных кантактаў і абмеркавання актуальных тэмаў для бізнесу за мяжой. Спікеры і эксперты розных сфер падзяліліся ведамі аб фінансавых магчымасцях для прадпрымальнікаў, выкарыстанні штучнага інтэлекту і лічбавых тэхналогій для продажаў і прасоўвання. Форум таксама адзначыў 3-годдзе АВВА, якая падтрымлівае беларускі бізнес за мяжой. Асноўнымі тэмамі сталі супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі еўрапейскіх краін і ЗША, лічбавая трансфармацыя і пашырэнне міжнароднага партнёрства. Форум падкрэсліў, што АВВА застаецца надзейным партнёрам для бізнесу, прапануючы беларускім прадпрымальнікам фінансавую падтрымку і інструменты для росту.
35-ты З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі
На 35-м З'ездзе беларусаў Паўночнай Амерыкі ўпершыню адбылася бізнес-панель пры падтрымцы АВВА, якая аб'яднала беларускіх прадпрымальнікаў з Еўропы і Канады. Галоўнымі тэмамі дыскусіі сталі пытанні, як беларусы, знаходзячыся за мяжой, змаглі збудаваць свой бізнес, пераадолець страхі і знайсці напрамак для развіцця. Асаблівую ўвагу надалі ідэі стварэння трывалага інстытута аб'яднанага беларускага бізнесу і пашырэнню супрацоўніцтва на міжнародным узроўні. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася роля бізнесу ў стратэгічным дыялогу паміж ЗША, Канадай і Беларуссю. З'езд прайшоў у Таронта ў зале GVA Lighting, кампаніі, заснаванай беларускім прадпрымальнікам Уладзімірам Грыгорыкам.
Сустрэча з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты
Падчас працоўнага візіту ў Польшчу Святланы Ціханоўскай правялі сустрэчу з кіраўніцтвам Польскай гандлёвай палаты, найбуйнейшай бізнес-арганізацыяй у краіне, якая аб'ядноўвае каля 300 тысяч прадпрыемстваў. Польская палата ўжо супрацоўнічае з ABBA і працягне падтрымліваць беларускі бізнес у Польшчы. На сустрэчы былі дасягнуты наступныя дамоўленасці:
Супрацьдзеянне дыскрымінацыі беларусаў і бізнесаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, уключаючы банкаўскую сферу.
Падпісанне трохбаковага ліста Святланы Ціханоўскай, ABBA і Польскай гандлёвай палаты да польскіх фінансавых органаў.
Арганізацыя сустрэчы для вырашэння праблем беларусаў з адкрыццём і абслугоўваннем банкаўскіх рахункаў.
Абарона інтарэсаў беларускага бізнесу праз супрацоўніцтва з польскімі ўладамі і медыя.
Садзейнічанне ў далучэнні ABBA да Асацыяцыі Еўрапейскіх Гандлёва-прамысловых Палат замест пралукашэнкаўскай гандлёвай палаты.
III Беларускі бізнес-форум у Вільні
АВВА правяла III Беларускі бізнес-форум у Вільні, які сабраў больш за 100 удзельнікаў, уключаючы літоўскіх парламентарыяў, прадстаўнікоў міністэрстваў, юрыстаў і экспертаў па фінансаванні. Асноўныя тэмы форуму закраналі міграцыйную палітыку, развіццё бізнесу ў Літве, пошук фінансавання, а таксама месца Беларусі ў рэгіянальных гандлёвых блоках. На форуме было падпісана пагадненне аб супрацы паміж АВВА і Літоўскай канфедэрацыяй працадаўцаў. Удзельнікі абмеркавалі важнасць адаптацыі беларусаў да патрабаванняў літоўскага заканадаўства і альтэрнатыўныя крыніцы фінансавання, такія як фінтэх-платформы. Літва таксама выказала гатоўнасць супрацоўнічаць з Беларуссю ў рамках рэгіянальных ініцыятыў пасля правядзення дэмакратычных выбараў.
Вялікі Калядны Нэтворкінг
21 снежня 2023 году ў Варшаве адбылася Вялікая Калядная Сустрэча сяброў і партнёраў АВВА, дзе былі падведзены вынікі года для беларускай бізнес-дыяспары за мяжой і закладзены планы на наступны год. Упершыню на адной пляцоўцы сабраліся беларускія ініцыятывы, уключаючы АВВА, Фонд салідарнасці BYSOL, Раду Культуры і Дом Творцаў. Мерапрыемства ўключала дабрачынны аўкцыён на падтрымку дзяцей палітвязняў і рэпрэсаваных дзеячаў культуры, падчас якога было сабрана каля 4000 еўра. Дадаткова ўдзельнікі зрабілі данаты на суму больш за 2000 еўра ў падтрымку палітзняволеных.